Акцыя выхаднога дня: спецыяльныя цэны ў А1 на прылады папулярных брэндаў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Акцыя выхаднога дня: спецыяльныя цэны ў А1 на прылады папулярных брэндаў

Апісанне акцыі

З 8 па 11 ліпеня ўключна А1 знiжае цэны на прылады папулярных брэндаў. Паспейце набыць упадабаны дэвайс са зніжкай да 290 рублёў. Шукайце блакітныя цэннікі ва ўсіх крамах А1.

 

Сярод акцыйных прапаноў звярніце ўвагу на смартфон Xiaomi 11T. Прылада парадуе сваіх уладальнікаў трайной камерай з раздзяленнем асноўнага модуля 108 Мп, якая забяспечвае выдатную якасць выявы нават ва ўмовах недастатковага асвятлення, яркім AMOLED-экранам з частатой абнаўлення да 120 Гц, прадукцыйным працэсарам MediaTek Dimensity 1200-Ultra з падтрымкай 5G, аб'ёмным гукам Dolby Atmos і хуткай зарадкай 67 Вт. Набыць дэвайс можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 75,79 рублі.

 

Не застанецца без увагі і функцыянальны Xiaomi Redmi Note 11S, які вызначаецца 6,43-цалёвым FHD+ AMOLED-дысплеем з частатой абнаўлення 90 Гц, што дазваляе гуляць у любімыя гульні і глядзець відэа, атрымліваючы асалоду ад хуткай і плаўнай выявы. За прадукцыйнасць смартфона адказвае працэсар MediaTek Helio G96, а за здымкі добрай якасці – асноўная квадракамера на 108 Мп і франтальная камера на 16 Мп. Аформіць пакупку смартфона можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 56,20 рублі ў месяц.

 

Фаварытам сярод прылад, якія ўдзельнічаюць у акцыі, з'яўляецца смартфон Xiaomi 12X, які мае эрганамічны дызайн у спалучэнні з закругленымі тарцамі і тонкім корпусам. Прылада абсталявана 6,28-цалёвым AMOLED-дысплеем з частатой абнаўлення да 120 Гц, што дазваляе гуляць і глядзець відэа, атрымліваючы асалоду ад хуткай і плаўнай выявы. За здымкі выдатнай якасці адказвае камера на 50 Мп і франтальная камера на 32 Мп. А акумулятар ёмістасцю 4500 мАг і ўльтрахуткая зарадка магутнасцю 67 Вт з лёгкасцю забяспечаць працяглую працу дэвайса. Набыць смартфон можна па прывабнай цане ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу ад 132,04 рублі ў месяц.

 

Акрамя смартфонаў, у акцыі ўдзельнічаюць і папулярныя мадэлі наўтбукаў HP і ASUS, якія даступны да набыцця як аднаразовым плацяжом, так і ў выгадную растэрміноўку да 24 месяцаў. Сярод акцыйных прылад прадстаўлены надзейны наўтбук для працы і вучобы HP Notebook 15s-eq2020ur, які можна набыць у доўгую растэрміноўку ад 131,20 рублі ў месяц. А ўніверсальны наўтбук ASUS X515 8/256GB, які спалучае ў сабе сучасны дызайн і функцыянальнасць, можна купіць ад 149,12 рублі ў месяц у зручную растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Поўны спіс акцыйных прылад даступны па спасылцы. Яшчэ больш дэвайсаў па прывабных цэнах і ў растэрміноўку да 24 месяцаў шукайце ў інтэрнэт-краме А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.