Эксклюзіўна ў А1: зніжэнне цаны на Samsung Galaxy A12 64 GB | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Эксклюзіўна ў А1: зніжэнне цаны на Samsung Galaxy A12 64 GB

Апісанне акцыі

А1 зніжае цэны на папулярны смартфон Samsung Galaxy A12 64 GB – набыць яго можна з выгадай да 60 рублёў. Так, дэвайс даступны для куплі адным плацяжом усяго за 429 рублёў, а таксама ў растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 21,08 рубля ў месяц.

 

Дадзены смартфон стане выдатным выбарам для тых, каму патрэбны надзейны памочнік на кожны дзень па даступным кошце.

 

Samsung Galaxy A12 атрымаў шмат магчымасцяў, якія звычайна ўласцівыя апаратам з больш высокага цэнавага сегмента. Ён аснашчаны 6,5-цалёвым бязрамачным дысплеем, чатырохмодульнай камерай з асноўным аб'ектывам на 48 Мп, ультрашырокавугольным аб'ектывам для панарамных здымкаў на 5 Мп, аб'ектывам для макраздымкі на 2 Мп і датчыкам глыбіні для стварэння фатаграфій з рэгуляваным эфектам размыцця. Таксама прылада атрымала ёмісты акумулятар на 5000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі і NFC-модуль для здзяйснення бескантактных аплат. Акрамя таго, смартфон падтрымлівае тэхналогію бескантактнай аплаты NFC.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.