Яшчэ больш стылю: HUAWEI WATCH GT 4 – цяпер у новым стылі ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Яшчэ больш стылю: HUAWEI WATCH GT 4 – цяпер у новым стылі ў А1

Апісанне акцыі

Нядаўняя навінка, смарт-гадзіннік HUAWEI WATCH GT 4, даступны ў А1 ў яшчэ большай разнастайнасці дызайнаў. Цяпер абедзве версіі прылады можна набыць з металічным бранзалетам. А бонусам, як і раней, можна атрымаць прамакод на бесправадныя навушнікі за 10 капеек.

 

Для версіі HUAWEI WATCH GT 4 з цыферблатам 46 мм прапануецца класічны мінімалістычны дызайн з масіўным бранзалетам з металічных звенняў. Для больш вытанчанай версіі ў цыферблатам 41 мм выбрана элегантнае спалучэнне срабрыстага і залацістага колераў. Надаць абліччу смарт-гадзіннікаў яшчэ больш індывідуальнасці дапамогуць як 25 тыс. зменных цыферблатаў, так і магчымасць стварыць уласны ўнікальны дызайн.

 

WATCH GT 4 працуюць на новай версіі фірменнай аперацыйнай сістэмы HUAWEI пад назвай HarmonyOS і падтрымліваюць мноства карысных функцый для самага актыўнага ладу жыцця – ад прыёму і ажыццяўлення галасавых выклікаў праз Bluetooth і кіравання календаром да шырокага выбару рэжымаў трэніроўкі і аўтаматычнага кругласутачнага кантролю важных параметраў працы арганізма. Прылада можа вымяраць пульс і тэмпературу, сачыць за ўзроўнем кіслароду ў крыві, кантраляваць стрэс і якасць сну.

 

Абодва варыянты HUAWEI WATCH GT 4 маюць абарону ад патрапляння вільгаці па стандарце 5 ATM. Акумулятара HUAWEI WATCH GT 4 46 мм хопіць да 14 дзён аўтаномнай працы, а HUAWEI WATCH GT 4 41 мм здольныя прапрацаваць без падзарадкі да 7 дзён.

 

Цана на новую мадэль смарт-гадзіннікаў ад HUAWEI ў А1 стартуе ад 749 рублёў. Апрача таго, з 3 па 21 лістапада кожны пакупнік атрымае прамакод, па якім зможа набыць бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeBuds SE ўсяго за 10 капеек.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.    

Прома-прапановы