Lenovo IdeaPad 5 Pro: хіт продажаў – у доўгую растэрміноўку ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Lenovo IdeaPad 5 Pro: хіт продажаў – у доўгую растэрміноўку ў А1

Апісанне акцыі

Да пачатку навучальнага года і дзелавога сезона А1 прапануе доўгую растэрміноўку на хіт продажаў гэтага года – наўтбук Lenovo IdeaPad 5 Pro. Надзейны памочнік у рашэнні любых працоўных і навучальных задач можа стаць вашым усяго ад 163,28 рубля ў месяц.

 

Lenovo IdeaPad 5 Pro – універсальны наўтбук для працы і забаў, які адрозніваецца элегантным дызайнам, высокай прадукцыйнасцю і працяглым часам аўтаномнай працы. Лёгкі і кампактны, яго лёгка браць з сабой на штодзённыя дзелавыя сустрэчы або ў школу, а таксама ў паездкі і вандраванні.

 

Lenovo IdeaPad 5 Pro прапануецца ў двух мадыфікацыях, якія адрозніваюцца раздзяленнем дысплея. Абедзве версіі даступны ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 163,28 рубля. Пры гэтым пакупнік атрымлівае не толькі выдатную прыладу, але і поўны спектр сэрвісных паслуг ад афіцыйнага цэнтра на працягу ўсяго гарантыйнага тэрміну.

 

Кошт на прылады актуальны з 06.09.2022 года.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.