Назавіце промакод – і атрымайце зніжку на прэміяльны HONOR 30 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Назавіце промакод – і атрымайце зніжку на прэміяльны HONOR 30

Апісанне акцыі

Толькі на працягу месяца – з 13 жніўня па 13 верасня – у А1 можна набыць прэміяльны смартфон HONOR 30 са зніжкай да 350 рублёў, а аплаціць куплю аднаразовым плацяжом ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Права скарыстацца зніжкай дае промакод «HONOR» і тарыфны план з абаненцкай платай не ніжэй за «Камфорт М». Проста паведаміце яго супрацоўніку ў краме А1 ці ўвядзіце ў спецыяльнае поле пры афармленні заказу ў віртуальнай краме кампаніі – і атрымайце да 350 рублёў эканоміі!

 

Сярод асаблівасцяў HONOR 30 – падтрымка стандарту 5G, новы васьміядзерны працэсар HUAWEI Kirin 985, а таксама яго фотамагчымасці: звышадчувальны 40-мегапіксельны модуль з 5-кратным аптычным зумам, а таксама 8-мегапіксельны перыскапічны аб'ектыў з сістэмай аптычнай стабілізацыі.

 

Промакод «HONOR» дае права на зніжку як пры поўнай аплаце, так і пры афармленні растэрміноўкі да 24 месяцаў (штомесячны плацеж па ёй складзе ад 47,86 рубля ў месяц).

 

Запомніце промакод – і купіце HONOR 30 з выдатнай эканоміяй!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.