Новы брэнд у А1 – стартаваў продаж трох планшэтаў Blackview | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Новы брэнд у А1 – стартаваў продаж трох планшэтаў Blackview

Апісанне акцыі

Сустракайце новы брэнд у А1! У асартыменце планшэтаў з’явіліся тры мадэлі Blackview: Blackview Tab 15 8/128GB, Blackview Tab 11 8/128GB і Blackview Tab 7 WiFi 3/64GB. На старце продажу навінкі даступныя па зніжанай цане ў растэрміноўку да 24 месяцаў – купіць іх можна ўсяго ад 18,70 рубля ў месяц.

 

Усе ўстройствы прыцягваюць увагу стыльным вонкавым выглядам і маюць IPS-экран памерам больш за 10 цаляў, а таксама сучасныя парты USB Type-C.

 

Blackview Tab 7 WiFi – бюджэтная мадэль з дастойнымі характарыстыкамі ў лінейцы прапаноў, якая падыдзе для карыстальнікаў-пачаткоўцаў любога ўзросту.

 

Мультымедыйныя планшэты Blackview Tab 15 і Blackview Tab 11 маюць 128 ГБ убудаванай памяці і працуюць пад кіраваннем 8-ядзернага працэсара. Акрамя таго, дэвайсы прадугледжваюць падтрымку SIM-карт для яшчэ большай мабільнасці. У камплекце з планшэтам пакупнік атрымлівае ахоўны чахол і шкло, якія забяспечаць большую захаванасць дэвайса.

 

Набывайце партатыўны планшэт брэнда Blackview у А1 – паспейце аформіць куплю ў выгадную растэрміноўку без пераплат!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.