POCO M5 па выгоднай цане – ужо ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

POCO M5 па выгоднай цане – ужо ў А1

Апісанне акцыі

У А1 асартымент устройстваў папоўніўся яшчэ адной навінкай – смартфонам POCO M5, прадстаўленым у двух мадыфікацыях: з аб’ёмам убудаванай памяці 64 ГБ або 128 ГБ. Устройства можна купіць па зніжанай цане ў растэрміноўку 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 27,80 рубля ў месяц. Пры гэтым смартфон таксама даступны для афармлення ў растэрміноўку без пераплат да 11 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 56,27 рубля.

 

Разыначка POCO M5 – гэта яго дызайн. Тэкстура задняга вечка смартфона падобная да скуры, якая не толькі арыгінальна выглядае, але і дорыць прыемныя тактыльныя адчуванні. Навінка мае магутны 8-ядзерны працэсар MediaTek Helio G99 і флагманскі тэхпрацэс 6-нм, якія забяспечваюць высокую прадукцыйнасць смартфона. Трайная камера са штучным інтэлектам мае разрашэнне 50 Мп, што дазваляе рабіць выдатныя фота і відэа. А акумулятар вялікай ёмістасці 5000 мАг і падтрымка хуткай правадной зарадкі 22,5 Вт з лёгкасцю забяспечаць працяглую работу дэвайса.

 

Спяшайцеся за навінкай у А1, каб ацаніць усе перавагі мадэлі першымі!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.