Карысныя гаджэты ад Xiaomi – усяго ад 49 рублёў у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Карысныя гаджэты ад Xiaomi – усяго ад 49 рублёў у А1

Апісанне акцыі

З 7 снежня 2023 года па 30 красавiка 2024 года ў А1 бесправадныя навушнікі Xiaomi Redmi Buds 3 Lite і фітнэс-бранзалет Xiaomi Redmi Smart Band 2 можна набыць са скідкай да 30 рублёў.

 

Эрганамічны дызайн забяспечвае камфорт і надзейна ўтрымлівае Redmi Buds 3 Lite ў вушах нават падчас практыкаванняў. Апрача таго, працяглы час аўтаномнай працы навушнікаў дапаможа не адрывацца на падзарадку падчас праслухоўвання музыкі, доўгіх тэлефонных званкоў і прагляду фільмаў. Купіць Redmi Buds 3 Lite можна адным плацяжом за 49 рублёў, а ў растэрміноўку да 24 месяцаў штомесячны плацеж складзе ўсяго ад 2,45 рубля.

 

Фітнэс-бранзалет Redmi Smart Band 2 вылучаецца сваім павялічаным экранам: яго дысплэй мае прамавугольную форму і дыяганаль 1,47 цалі. Таксама прылада падтрымлівае больш за 30 рэжымаў трэніровак – гэта выдатны выбар як для спартсменаў-пачаткоўцаў, так і для прафесіяналаў. Асаблівасцямі фітнэс-бранзалета з'яўляюцца маніторынг сардэчнага рытму на працягу ўсяго дня, узровень воданепранікальнасці 5 ATM, а таксама ёмісты акумулятар, дзякуючы якому гаджэт можа працаваць у аўтаномным рэжыме да 14 дзён. Па зніжанай цане Redmi Smart Band 2 можна набыць за 79 рублёў адным плацяжом або ўсяго ад 4,12 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Тэрміны правядзення акцыі падоўжаныя  28.03.2024.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы