Растэрміноўка без пераплат на аксэсуары Samsung у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Растэрміноўка без пераплат на аксэсуары Samsung у А1

Апісанне акцыі

Паспейце набыць папулярныя смартфоны і планшэты Samsung у доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу, а ў растэрміноўку на 6 і 11 месяцаў – без пераплат! Навінкі даступны і для пакупкі адным плацяжом.

 

Мадэль Samsung Galaxy A13 спадабаецца тым, хто шануе стрыманы дызайн, фотамагчымасці і працяглы час аўтаномнай працы. Смартфон атрымаў 6,6-цалёвы экран з тэхналогіяй FHD+ і квадракамеру з асноўным модулем на 50 Мп для здымкі каштоўных момантаў ва ўсіх дэталях. Акумулятар ёмістасцю 5000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі дазваляе карыстацца смартфонам да двух дзён працы. Набыць смартфон у растэрміноўку без пераплат на 6 і 11 месяцаў ад 54,44 рублi ў месяц, а ў растэрміноўку на 24 месяцы – усяго ад 27,04 рублi ў месяц.

 

Фаварыт шматлікіх карыстальнікаў – стыльны Samsung Galaxy A33 128GB – зарэкамендаваў сябе як выдатны смартфон у суадносінах кошту i якасці. Мадэль абсталявана камерай з высокiм разрашэннем з асноўным аб'ектывам 48 Мп для якаснай фота-і відэаздымкі. Акумулятар ёмістасцю 5000 мАг і працэсар Exynos 1280 забяспечваюць смартфону годную прадукцыйнасць і аўтаномнасць. Galaxy A33 даступны ў растэрміноўку без пераплат на 6 і 11 месяцаў ад 114,44 рублi ў месяц. Смартфон таксама можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 57,44 рублi ў месяц.

 

Яшчэ адна нядаўняя навінка – магутны і прадукцыйны смартфон Samsung Galaxy А53, які адрозніваецца добрай аўтаномнасцю. У ім усталяваны акумулятар на 5000 мАг, які дазваляе прыладзе працаваць без падзарадкі да аднаго дня і нават больш. Мадэль даступна ў растэрміноўку без пераплат на 6 і 11 месяцаў ад 136,27 рублi ў месяц. Смартфон таксама можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 67,87 рублi.

 

Акрамя таго, у А1 у выгадную растэрміноўку без пераплат на 6 і 11 месяцаў можна аформіць планшэты Samsung Galaxy Tab A7 Lite Wi-Fi 32GB, Samsung Galaxy Tab A7 Lite LTE 64GB i Samsung Galaxy Tab A8 LTE 64GB. Прылады валодаюць наборам характарыстык, аптымальна збалансаваных для рашэння любых паўсядзённых задач: ад працы і вучобы да забаў. Пры набыцці планшэта ў растэрміноўку да 24 месяцаў мінімальны плацёж складзе ад 29,12 рублi ў месяц.

 

Яшчэ больш прылад брэнда Samsung, даступных для набыцця ў растэрміноўку, можна знайсці ў інтэрнэт-краме кампаніі па спасылцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Смартфоны: