Старт продажаў HUAWEI WATCH GT Runner – з бонусам у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Старт продажаў HUAWEI WATCH GT Runner – з бонусам у А1

Апісанне акцыі

У А1 стартавалі продажы смарт-гадзінніка HUAWEI WATCH GT Runner разам з бонусам. Так, аформіўшы пакупку да 13 сакавіка 2022 года, кліент атрымае магчымасць набыць навушнікі HUAWEI FreeBuds 4i па спецыяльнай цане.

 

Смарт-гадзіннік HUAWEI WATCH GT Runner створаны спецыяльна для бегу. Корпус гадзін дыяметрам 46 мм выкананы са зносаўстойлівага палімернага матэрыялу з керамічным пакрыццём і мае 1,43-цалевы сэнсарны дысплей.

 

Прылада спалучае ў сабе стыльны дызайн, лёгкасць і высокія тэхналогіі. Так, напрыклад, смарт-гадзіннік падтрымліваюць сувязь са спадарожнікавымі сістэмамі навігацыі, што забяспечвае высокую дакладнасць вызначэння месцазнаходжання, а таксама маюць працяглы час працы батарэі: да 7 дзён інтэнсіўнага выкарыстання, да 14 пры звычайным выкарыстанні. Пры гэтым HUAWEI WATCH GT 3 прапануе карыстачу і такія неабходныя функцыі, як дакладнае вымярэнне пульса ў рэжыме рэальнага часу, прафесійны маніторынг бегавых трэніровак, рэкамендацыі падчас трэніровак і шматлікае іншае.

 

Для набыцця даступныя дзве мадэлі: у чорным і шэрым колерах. Аформіць пакупку можна як адзіным плацяжом за 899 рублёў або ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў ад 37,45 рубля ў месяц. Пры гэтым кожны атрымае ад А1 прамакод, дзякуючы якому зручныя бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeBuds 4i абыдуцца свайму будучаму ўладальніку ўсяго за 10 капеек!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.