Паспейце набыць HUAWEI WATCH FIT са скідкай да 100 рублёў у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Паспейце набыць HUAWEI WATCH FIT са скідкай да 100 рублёў у А1

Апісанне акцыі

З 17 па 30 лістапада 2023 года ў А1 на смарт-гадзіннікі HUAWEI WATCH FIT зніжана цана – скідка сягае 100 рублёў. Так, набыць стылёвы аксесуар можна ўсяго за 199 рублёў адным плацяжом або аформіць пакупку ў растэрміноўку да 11 месяцаў ад 18,08 рубля ў месяц.

 

HUAWEI WATCH FIT аснашчаны AMOLED-экранам з дыяганаллю 1,64 цалі з высокім раздзяленнем, якое забяспечвае выразную выяву і шырокі вугал агляду. Ідэальнае спалучэнне матавай тэкстуры корпуса і актуальнага дызайну прылады выгадна падкрэсліць ваш вобраз.

 

Апрача таго, смарт-гадзіннікі можна набыць у крэдыт да 48 месяцаў без першага ўзносу. З падрабязнасцямі афармлення пакупкі ў крэдыт можна азнаёміцца на спецыяльнай старонцы.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Тэрміны правядзення акцыі былі падоўжаныя з 31.10.2023 года.

 

Кошт прылады актуальны з 17.11.2023 года.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.  

Прома-прапановы