Прылады Xiaomi – са зніжкамі ў А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Прылады Xiaomi – са зніжкамі ў А1

Апісанне акцыі

А1 зніжае кошты на гаджэты Xiaomi – паспейце набыць упадабаную прыладу са зніжкамі да 70 рублёў. Так, у рамках акцыі папулярныя навушнікі Xiaomi Buds 3 і фітнес-бранзалет Xiaomi Mi Smart Band 6 можна набыць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 5,78 рублi ў месяц.

 

Навушнікі Xiaomi Buds 3 маюць шэраг карысных і сучасных функцый: тэхналогію эхапрыглушэння і шумапрыглушэння, хуткую зарадку і добрую аўтаномнасць, якая дазваляе прапрацаваць прыладзе да 20 гадзін пры выкарыстанні зараднага кейса. Мадэль можна набыць у доўгую растэрміноўку ўсяго ад 11,87 рублi ў месяц або за 239 рублёў адным плацяжом.

 

Фітнес-бранзалет Xiaomi Mi Smart Band 6 падтрымлівае 30 спартыўных рэжымаў, 6 з якіх распазнаюцца аўтаматычна. Дэвайс можа сачыць за мэтамі фізічнай актыўнасці свайго ўладальніка і апавяшчаць аб іх дасягненні, нагадваць аб трэніроўках і іншых карысных звычках. З дапамогай Mi Smart Band 6 карыстальнік зможа атрымліваць інфармацыю аб шматлікіх паказчыках здароўя, сярод якіх частата сардэчных скарачэнняў, насычэнне крыві кіслародам, узровень стрэсу, якасць сну і нават персанальны індэкс актыўнасці. Кошт фітнес-бранзалета ў перыяд акцыі складае 119 рублёў аднаразовым плацяжом, а мінімальны плацеж у растэрміноўку да 24 месяцаў – ад 5,78 рублi ў месяц.

 

Пацешце сябе сучаснымі і стыльнымі гаджэтамі ад Xiaomi ў А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы