У А1 акдрыты перадзаказ на абноўленыя Mi Smart Band 6 NFC з бонусам | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

У А1 акдрыты перадзаказ на абноўленыя Mi Smart Band 6 NFC з бонусам

Апісанне акцыі

З 15 па 19 кастрычніка А1 адкрывае перадзаказ на абноўлены Mi Smart Band 6 NFC. Пры гэтым усіх пакупнікоў чакае сюрпрыз – промакод на набыццё камплекту 3 рознакаляровых раменьчыкаў усяго за 10 капеек!

 

Mi Smart Band 6 NFC можна набыць за 159 рублёў аднаразовым плацяжом або ў растэрміноўку ўсяго ад 6,62 рубля ў месяц.

 

Сярод асноўных змен новай мадэлі ў параўнанні з папярэднімі версіямі – павялічаны бязмежны дысплей памерам 1,56 цалі, дзякуючы чаму ён змяшчае на 50% больш карыснай інфармацыі. Дадзеныя, якія зможа атрымліваць карыстальнік з дапамогай Mi Smart Band 6 NFC, уключаюць частату сардэчных скарачэнняў, насычанасць крыві кіслародам, узровень стрэсу, якасць сну. Акрамя таго, прылада падтрымлівае 30 спартыўных рэжымаў, 6 з якіх распазнаюцца аўтаматычна. Фітнес-бранзалет можа сачыць за мэтамі фізічнай актыўнасці свайго ўладальніка і апавяшчаць пра іх дасягненне, нагадваць пра трэніроўкі і іншыя карысныя звычкі. І, вядома, з яго дапамогай можна праглядаць апавяшчэнні, пераключаць музычныя трэкі і выконваць іншыя звыклыя аперацыі.

 

Промакод, які дазволіць скарыстацца спецыяльнай цаной на набыццё камплекта каляровых раменьчыкаў, прыходзіць у SMS пасля здзяйснення пакупкі.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.