У А1 адкрыты перадзаказ на Xiaomi Redmi 10 са зніжкай | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

У А1 адкрыты перадзаказ на Xiaomi Redmi 10 са зніжкай

Апісанне акцыі

З 25 жніўня па 2 верасня ў віртуальнай краме А1 можна аформіць выгадны перадзаказ на навінку Xiaomi Redmi 10 з аб'ёмам памяці 64 ці 128 ГБ са зніжкай 50 рублёў!

 

Xiaomi Redmi 10 – смартфон з выдатнымі характарыстыкамі па прывабнай цане. Навінка атрымала 8-ядзерны працэсар MediaTek Helio G88 і 6,5-цалёвы экран з падтрымкай FullHD+ і з частатой абнаўлення 90 Гц. Таксама прылада абсталявана 4-модульнай камерай з тэхналогіяй штучнага інтэлекту: у дадатак да 50-мегапіксельнага галоўнага модуля смартфон атрымаў 5-мегапіксельную камеру для шырокавугольнай здымкі, 2-мегапіксельную камеру для макраздымкі, а таксама камеру з датчыкам глыбіні для эфектнага размыцця фону.

 

Аб'ём аператыўнай памяці 4 ГБ, а таксама 64 ці 128 ГБ убудаванай дазваляе захоўваць усе патрэбныя файлы на смартфоне і з камфортам выкарыстоўваць адразу некалькі дадаткаў. Магутны акумулятар 5000 мАг з хуткай правадной зарадкай 18 ВТ дазволіць не думаць пра батарэю ўвесь дзень.

 

Кошт смартфона пры афармленні перадзаказу складзе ад 519,00 рублёў пры аднаразовай куплі ці ад 21,70 рубля ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Спяшайцеся заказаць навінку Xiaomi Redmi 10 і атрымаць прыемную зніжку! Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы