У A1 адкрыты перадзаказ з бонусам на новае пакаленне iPad | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

У A1 адкрыты перадзаказ з бонусам на новае пакаленне iPad

Апісанне акцыі

А1 аб'яўляе пра перадзаказ новага ўльтратонкага планшэта Apple з выгадай да 260 рублёў. Набыць прылады можна будзе як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку.

 

Новы iPad стаў не толькі больш прадукцыйным у параўнанні з папярэднікам дзякуючы чыпу А13 Bionic, але і значна больш энергаэфектыўным, забяспечваючы працу без падзарадкі на працягу дня. Стаў значна лепей і графічны працэсар – цяпер ён дазваляе апрацоўваць выявы і відэа яшчэ хутчэй.

 

Планшэт новага пакалення атрымаў звышшырокавугольную франтальную камеру з матрыцай 12 Мп. Магчымасці такога фотамодуля дапамогуць заўсёды заставацца ў цэнтры ўвагі ва ўсіх сэнсах – бо цяпер падчас відэазванкоў ён будзе заўсёды трымаць свайго карыстальніка ў цэнтры кадра.

 

Для перадзаказу ў А1 даступныя мадэль iPad Wi-Fi у мадыфікацыі 64 ГБ з выгадай да 260 рублёў, а таксама мадэль iPad Wi-Fi 256 ГБ без бонуснай прапановы. Абодва планшэты будуць прадстаўлены ў двух колерах: серабрыстым і шэры космас.

 

Планшэты будуць даступныя ад 999 рублёў пры аплаце аднаразовым плацяжом, а таксама ў растэрміноўку на 6 і 11 месяцаў за такі ж кошт без пераплат. Акрамя таго, прылады можна будзе набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 43,70 рубля ў месяц.

 

Спецыяльная прапанова будзе дзейнічаць толькі да 10 кастрычніка, спяшайцеся зрабіць перадзаказ!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.