Усё патрэбнае ў адной прыладзе і навушнікі за 10 капеек: у А1 стартаваў перадзаказ на HUAWEI WATCH GT 3 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Усё патрэбнае ў адной прыладзе і навушнікі за 10 капеек: у А1 стартаваў перадзаказ на HUAWEI WATCH GT 3

Апісанне акцыі

А1 аб'яўляе старт перадзаказу смарт-гадзінніка HUAWEI WATCH GT 3 разам з бонусам: магчымасцю купіць навушнікі HUAWEI FreeBuds 4i па спецыяльнай цане!

 

Стылёвы і мінімалістычны дызайн, мноства зменных цыферблатаў з рознымі тэмамі, магчымасць прымаць выклікі па Bluetooth, падтрымка больш як 100 рэжымаў трэніровак і пастаянны кантроль паказчыкаў здароўя.

 

Для перадзаказу даступныя некалькі мадыфікацый навінкі: HUAWEI WATCH GT 3 Active з двума рознымі памерамі дысплея – 42 і 46 мм, а таксама HUAWEI WATCH GT 3 Elegant з 42-міліметровым дысплеем і HUAWEI WATCH GT 3 Classic з дысплеем 46 мм.

 

Аформіць перадзаказ можна адным плацяжом ці ў растэрміноўку без пераплат з узносам ад 29,12 рубля ў месяц. Пры гэтым кожны атрымае ад А1 промакод, дзякуючы якому зручныя бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeBuds 4i абыдуцца свайму будучаму ўладальніку ўсяго ў 10 капеек!

 

Спяшайцеся скарыстацца выгаднай прапановай: аформіць перадзаказ на HUAWEI WATCH GT 3 можна да 23 снежня 2021 года!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы