Выгадная прапанова ў А1 – iPhone 11 з эканоміяй да 300 рублёў | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Выгадная прапанова ў А1 – iPhone 11 з эканоміяй да 300 рублёў

Апісанне акцыі

Выдатная навіна для аматараў брэнда Apple: у А1 да 3 красавіка ўлучна можна купіць iPhone 11 з выгадай да 300 рублёў.

 

Смартфон абсталяваны яркім і кантрасным 6,1-цалевым экранам, падвойнай камерай 12 Мп і ўзрушаючай аўтаномнасцю. Акцыйная прапанова дзейнічае на дзве мадэлі: iPhone 11 64GB і iPhone 11 128GB у розных каляровых варыянтах.

 

Каб скарыстацца спецыяльнай прапановай, дастаткова падключыцца або абслугоўвацца на тарыфным плане «Камфорт L» або вышэй не менш за 12 месяцаў. Пры гэтым дэвайсы можна набыць у доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў за ўсё ад 91,20 рубля ў месяц.

 

Мадэль

Аднаразовы плацеж, руб.

Штомесячны плацеж у растэрміноўку

Растэрміноўка 6 мес., руб.

Растэрміноўка 11 мес., руб.

Растэрміноўка 24 мес., руб.

iPhone 11 64GB

1 699,00
Выгада 300

301,50
Выгада 230

172,60
Выгада 250

91,20
Выгада 160

iPhone 11 128GB

1 899,00
Выгада 300

333,10
Выгада 240

190,80
Выгада 270

101,20
Выгада 150

 

Выбірайце смартфон з любоўю ў А1 для сябе і сваіх блізкіх!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.