Mnogobook | Забавы і медыя | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Mnogobook

Падрабязная інфармацыя

Пры падключэнні паслугі «Mnogobook», вы атрымліваеце:

  • доступ да тысяч тэкставых і аўдыякніг з рэгулярным папаўненнем бібліятэкі;
  • магчымасць чытання кніг з розных устройстваў па адной падпісцы;
  • работу сэрвісу на любым устройстве з доступам у Інтэрнэт.

1. Для чытання ці праслухоўвання кніг перайдзіце на сайт паслугі: https://mnogobook.by/

2. Зарэгіструйцеся або аўтарызуйцеся. Для гэтага атрымайце смс з кодам і завяршыце працэдуру рэгістрацыі.

3. Клікніце на вокладку кнігі, якая вам спадабалася, і пацвердзіце куплю кнігі.

4. Атрымлівайце асалоду ад чытання.

Спісанні за падпіску адбываюцца штодня да таго часу, пакуль паслуга не будзе адключаная. У дэталізацыі рахунку абанента такое спісанне адлюстроўваецца як «Доступ да паслугі Mnogobook». Вартасць падпіскі не спаганяецца пры выкарыстанні паслугі «Паўза» і пры фінансавай блакіроўцы. Калі тэрмін блакіроўкі перавышае 29 дзён – падпіска адключаецца аўтаматычна.

Пры выкарыстанні сэрвісу ў сетцы A1 тарыфікацыя інтэрнэт-трафіка адбываецца ў адпаведнасці з падключанай паслугай «Мабільны інтэрнэт» і тарыфным планам абанента (у роўмінгу – па роўмінгавых тарыфах).

Сэрвіс даступны абанентам A1, акрамя абанентаў тарыфаў з перадаплатай .

Як падключыць:

  • зарэгістравацца на https://mnogobook.by/ і аформіць падпіску;
  • набраць *676#;

Як адключыць:

  • адправіць смс з тэкстам «Stop knigi» на нумар 6767 (смс на нумар 6767 не тарыфікуюцца);
  • звярнуцца да "Анлайн-кансультанта". На любой старонцы прыкладання Мой А1 націсніце абразок са знакам пытання - абярыце "Звязацца з кампаніяй" - націсніце кнопку "Анлайн-кансультант".

У залежнасці ад катэгорыі кнігі магчымая разавая купля – за 3,5 руб. з ПДВ або 7,5 руб. з ПДВ, або штодзённы плацеж 0,40 руб. з ПДВ пры падпісцы на доступ да астатніх кніг бібліятэкі.

Пры афармленні падпіскі ўпершыню абаненту надаецца бясплатны азнаямленчы перыяд на працягу 3-х каляндарных дзён.

Вартасць пэўнай кнігі можна даведацца на старонцы з апісаннем кнігі на сайце https://mnogobook.by/.