Функцыянальныя планшэты ў растэрміноўку да 11 месяцаў ў А1 | Архіў акцый | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Функцыянальныя планшэты ў растэрміноўку да 11 месяцаў ў А1

Апісанне акцыі

Для тых, хто шануе практычнасць ва ўсім, А1 прапануе зручныя ўмовы пакупкі такіх карысных і шматфункцыянальных прылад як планшэты. Мадэлі вядомых брэндаў – HUAWEI, Lenovo, Samsung – даступныя для набыцця ў растэрміноўку да 11 месяцаў.

 

Прапанова распаўсюджваецца на такія папулярныя мадэлі, як Huawei MatePad 11 і Lenovo Tab M8 (з аб'ёмам памяці 32 ГБ). Першая парадуе сваіх уладальнікаў эрганамічным дызайнам, безрамачным сэнсарным экранам HUAWEI FullView з частатой абнаўлення экрана да 120 Гц, аўдыёсістэмай з чатырма дынамікамі і чатырма ўбудаванымі мікрафонамі, а таксама здольнасцю працаваць без падзарадкі да 12 гадзін. Другая аўтаномнасцю і кампактнасцю: у трывалым і тонкім металічным корпусе ўтоены чатырох'ядравы працэсар MediaTek Helio A22 і ёмісты акумулятар, які забяспечвае да 18 гадзін працы.

 

Выбіраючы планшэт для працы і адпачынку, звернеце ўвагу і на іншыя сучасныя прылады з гэтай катэгорыі.

 

Яшчэ больш даступных прылад выбірайце па спасылцы. Шукайце выгадныя пакупкі і практычныя дэвайсы ў А1!

 

Кошт планшэтаў актуальны з 14.05.2022 года.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.