Апісанне акцыі
Добрая навіна для прыхільнікаў брэнда HUAWEI: паспейце купіць смарт-гадзіннік гэтага брэнда са зніжкай да 150 рублёў! Пры гэтым дэвайсы даступны ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 14,12 рубля.
Сярод мадэляў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, можна вылучыць HUAWEI WATCH FIT і HUAWEI WATCH FIT Elegant, дзе пад лаканічным дызайнам і кампактным корпусам адкрываюцца вялікія магчымасці: вы можаце выкарыстоўваць адзiн з 96 рэжымаў трэніровак, вымяраць пульс і сардэчны рытм, лічыць калорыі, адсочваць сон і многае іншае. Акрамя таго, гэтыя дзве мадэлі маюць ахову ад вады 5ATM, а таксама здольны працаваць да 10 дзён без падзарадкі. Пры гэтым сэнсарны AMOLED-дысплей з дыяганаллю 1,64 цалі ўмее распазнаваць гарызантальныя і вертыкальныя свайпы, што робіць кіраванне дэвайсам больш камфортным. Смарт-гадзіннік даступны для набыця ў растэрміноўку ад 14,12 рубля ў месяц.
Удзельнічае у акцыі і папулярны HUAWEI WATCH GT 3 са стыльным і мінімалістычным дызайнам, мноствам зменных цыферблатаў, магчымасцю прымаць выклікі па Bluetooth, падтрымкай больш за 100 рэжымаў трэніровак і пастаянным кантролем паказчыкаў здароўя. Мадэль даступна да набыцця ў доўгую растэрміноўку ад 30,79 рубля ў месяц у некалькіх мадыфікацыях: HUAWEI WATCH GT 3 Active з двума рознымі памерамі дысплея – 42 і 46 мм, а таксама HUAWEI WATCH GT 3 Elegant з 42-міліметровым дысплеем і HUAWEI WATCH GT 3 Classic з дысплеем 46 мм.
Паспейце скарыстацца выгаднай прапановай і аформіць куплю па спецыяльнай цане ў А1.
Спіс і кошт акцыйных прылад актуальныя з 11.07.2022 года.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.