Падрабязная інфармацыя
Спецыялісты А1 прапануюць правесці паўнавартасны аўдыт інфармацыйнай бяспекі ў вашай кампаніі. Гэта неабходная працэдура для бяспечнага функцыянавання любой ІТ-інфраструктуры. Дазваляе падрыхтаваць абароненае асяроддзе для інфармацыйных актываў, стратэгічных дакументаў, фінансавых і бухгалтарскіх ведамасцей, змесціва карпаратыўных баз даных і г.д. Правільна праведзены аўдыт – залог эфектыўнай работы інфармацыйных сістэм і рэнтабельнасці вашых інвестыцый. Па выніках аўдыту вы атрымаеце справаздачу з пералікам актуальных рызык, ацэнкай сістэмы бяспекі і спісам рэкамендацый, а таксама канцэпцыю развіцця інфармацыйнай бяспекі, для якой мы распрацуем план рэалізацыі праектаў. Таксама правядзём кансультацыйны семінар для зацікаўленых супрацоўнікаў з прэзентацыяй вынікаў аўдыту і падрабязным аглядам праектаў, накіраваных на рэалізацыю канцэпцыі. Узгоднім узаемадзеянні падраздзяленняў вашай арганізацыі, якія будуць браць удзел у рэалізацыі канцэпцыі.
Мы правядзём інвентарызацыю вашых інфармацыйных сістэм, ацэнім арганізацыю інфармацыйнай бяспекі ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO/IEC 27001-2016 і беларускага заканадаўства, праверым узровень дасведчанасці вашага персаналу і сфарміруем справаздачу разам з канцэпцыяй далейшага развіцця.
Для зацікаўленых супрацоўнікаў мы можам правесці прэзентацыю вынікаў аўдыту і канцэпцыі развіцця інфармацыйнай бяспекі з падрабязным разглядам праектаў для яе рэалізацыі. Тэрміны выканання работ: ад 1 да 2 месяцаў.
Тэрміны залежаць ад галіны правядзення і крытэрыяў аўдыту.