Сертыфікаты – універсальная ідэя для падарунка!
Жадаеце зрабіць блізкаму чалавеку падарунак, які сапраўды спатрэбіцца? Тады гэты варыянт ідэальна падыдзе! Падарункавы сертыфікат даступны ў чатырох наміналах ад 50 да 300 рублёў. Сертыфікат можна выкарыстоўваць на набыццё абсталявання ў магазінах А1, разлічвацца за мабільную ці фіксаваную сувязь, а таксама аплачваць узносы па растэрміноўцы.
Падрабязнасці аб падарункавым сертыфікаце
1. Пасля актывацыі сертыфіката грашовыя сродкі залічваюцца на баланс мабільнага нумара або асабовы рахунак фіксаванай сувязі
2. Выкарыстоўваць грашовыя сродкі можна на:
- паслугі мабільнай сувязі
- паслугі фіксаванай сувязі
- набыццё абсталявання ў магазінах А1
- пагашэнне ўзносаў па растэрміноўцы
Спосабы актывацыі сертыфіката:
- USSD-запыт *155#
Грашовыя сродкі будуць залічаны на мабільны нумар, з якога набіраецца запыт. - Асабiсты кабiнет (для абанентаў фіксаванай сувязі i тарыфаў з перадаплатай)
Грашовыя сродкі будуць залічаны на мабільны нумар або асабовы рахунак фіксаванай сувязі, які быў зазначаны пры аўтарызацыі ў Асабістым кабінеце.
- Набыццё падарункавага сертыфіката даступна толькі фізічным асобам.
- Актывацыя падарункавага сертыфіката даступна абанентам (фізічным асобам) – мабільнай або фіксаванай сувязі.
- Тэрмін дзеяння пазначаны на сертыфікаце. Па заканчэнні тэрміну дзеяння сертыфікат анулюецца, грашовыя сродкі не вяртаюцца.
- Даступная актывацыя некалькіх сертыфікатаў адначасова.