Ноўтбукі HUAWEI – са зніжкай больш за 540 рублёў у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Ноўтбукі HUAWEI – са зніжкай больш за 540 рублёў у А1

Апісанне акцыі

А1 прапануе купіць ноўтбук HUAWEI MateBook D 15 або HUAWEI MateBook D 14 са зніжкай больш за 540 рублёў. Для гэтага трэба толькі абслугоўвацца на тарыфным плане «Камфорт M» або вышэй.

 

HUAWEI MateBook D 15 і HUAWEI MateBook D 14 – тонкія, лёгкія і прадукцыйныя мадэлі, якія працуюць на сучасным працэсары Intel Core TM i3-10110U. Дзякуючы ёмістай батарэі і працягламу часу аўтаномнай працы яны дазволяць вам працаваць у любым месцы.

 

Каб набыць любую з гэтых мадэляў са зніжкай у А1, трэба проста карыстацца тарыфным планам «Камфорт М» або вышэй на працягу года. Купіць ноўтбукі са зніжкай да 400 рублёў можна як аднаразовым плацяжом за 1 699 рублёў, так і ў растэрміноўку без пераплат на 6 ці 11 месяцаў ад 154,45 рубля ў месяц. Прылады таксама даступныя ў растэрміноўку 24 месяцы са зніжкай звыш 540 рублёў ад 72,86 рубля ў месяц.

 

Самыя выгадныя і камфортныя ўмовы чакаюць вас у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.