Навінка Xiaomi Redmi Note 12 8/256GB у А1: больш памяці – больш магчымасцей | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Навінка Xiaomi Redmi Note 12 8/256GB у А1: больш памяці – больш магчымасцей

Апісанне акцыі

У А1 стартавалі продажы смартфона з вялікім аб'ёмам унутранай памяці − Xiaomi Redmi Note 12 8/256GB. Толькі да 31 кастрычніка 2023 года набыць навінку можна адным плацяжом за 899 рублёў або ўсяго ад 81,72 рубля ў месяц у растэрміноўку без пераплат да 11 месяцаў. Апрача таго, афармленне тавару даступнае ў крэдыт без першага ўзносу з камфортнымі ўмовамі плацяжу. З падрабязнасцямі афармлення пакупкі ў крэдыт можна азнаёміцца на спецыяльнай старонцы.

 

Redmi Note 12 створаны для тых, хто цэніць ідэальны баланс цаны і характарыстык. Прылада мае 6,67-цалёвы AMOLED-дысплэй з частатой абнаўлення 120 Гц, ёмісты акумулятар на 5000 мАг з падтрымкай хуткай 33-ватнай зарадкі і 256 ГБ убудаванай памяці для захоўвання вялікай колькасці файлаў, фатаграфій і відэа.

 

Для плаўнасці інтэрфэйсу і хуткай працы прыкладанняў смартфон аснашчаны энергаэфектыўным працэсарам Snapdragon 685. А для яскравых і якасных фотаздымкаў дэвайс мае трайную камеру з асноўным модулем на 50 Мп, дзе выкарыстоўваецца оптыка Samsung.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Умовы набыцця актуальныя з 05.10.2023 года.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы