Смартфоны Infinix HOT 40 і HOT 40i – са скідкай да 80 рублёў у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Смартфоны Infinix HOT 40 і HOT 40i – са скідкай да 80 рублёў у А1

Апісанне акцыі

У А1 з 6 па 26 лютага 2024 года смартфоны брэнда Infinix HOT 40 8/256GB і HOT 40i 8/256GB можна купіць са скідкай да 80 рублёў. Пры гэтым па зніжанай цане дэвайсы можна аформіць у тым ліку і ў растэрміноўку без пераплат і без першага ўзносу да 11 месяцаў.

 

Infinix HOT 40 – сапраўдная знаходка для аматараў мабільных гульняў. «Сэрцам» смартфона з'яўляецца магутны працэсар Helio G88, які забяспечвае неймаверную прадукцыйнасць у свеце гульняў. А рэжым XBOOST і антэна з тэхналогіяй узмацнення Wi-Fi зробяць віртуальныя прыгоды яшчэ больш захапляльнымі.

 

Мадэль Infinix HOT 40i аснашчаная ўражальным 8-ядравым працэсарам Unisoc T606 і плаўным 6,56-цалёвым экранам FHD+.

 

Абедзве прылады абсталяваныя асноўнай камерай на 50 Мп і ёмістым акумулятарам на 5 000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі: HOT 40 – на 33 Вт, а HOT 40i – на 18 Вт. Апрача таго, смартфоны парадуюць карыстальнікаў тэхналогіяй пашырэння аператыўнай памяці з 8 да 16 ГБ: гэта дазволіць хутчэй запускаць большую колькасць прыкладанняў адначасова.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы