ПаштоўкА1 | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

ПаштоўкА1 да юбілею
Уладзіміра Караткевіча

 

Напярэдадні Калядаў і Новага года А1 выпусціў серыю мастацкіх паштовак з цытатамі з твораў Уладзіміра Караткевіча. Праект носіць назву ПаштоўкА1 і працягвае кампанію #Караткевіч90 да 90-гадовага юбілею пісьменніка.

10 вядомых і натхняльных цытат Караткевіча знайшлі новае вобразнае ўвасабленне ў ілюстрацыях вядомай беларускай мастачкі і кіраўніка інклюзіўнай студыі SOWY Нікі Сандрас. Спецыяльна для паштовак яна прыдумала казачных соў – мудрых і велічных птушак. У сюжэт кожнага малюнку мастачка таксама арганічна ўпляла сімвалы народнага беларускага арнамента.

«Ілюстрацыі да паштовак не толькі пераасэнсоўваюць цытаты класіка, але і хаваюць у сабе беларускія таямніцы і адметнасці. Напрыклад, кветка, якую трымае сава на адной з карцін, насамрэч з’яўляецца незвычайнай і рэдкай раслінай нашых лясоў – каралеўскай папараццю. А на іншым малюнку рэчка на фоне невыпадкова нагадвае Ў (у нескладовае) – з усіх кірылічных славянскіх алфавітаў такая літара ёсць толькі ў беларускім», – патлумачыла Ніка Сандрас.