Аўтаматычная служба сэрвісу абанента (АССА) дазваляе:
- атрымліваць інфармацыю аб стане балансу асабовага рахунку;
- удакладняць астатак трафіка;
- рэгістраваць аплату, зробленую за паслугі сувязі;
- атрымліваць даведачную інфармацыю аб дадатковых паслугах кампаніі;
- падключаць / адключаць дадатковыя паслугі.
АССА рэалізавана ў выглядзе меню, доступ да якога абанент атрымлівае, патэлефанаваўшы з мабільнага тэлефона на вылучаны шматканальны нумар 150.
Будзе карысна ведаць: Схема «Аўтаматычнай службы сэрвісу абанента».
- Для абанентаў кампаніі (акрамя абанентаў тарыфаў з перадаплатай ) дадаткова дзейнічаюць нумары:
412 - атрыманне звестак аб стане балансу асабовага рахунку (для фізічных асоб);
413 - атрыманне інфармацыі аб колькасці нявыкарыстанага трафіка. - Каб абаненту з паслугай «Антывызначальнік нумара» скарыстацца АССА, неабходна набіраць *31#411 выклік.
- У роўмінгу для атрымання даведачнай інфармацыі неабходна тэлефанаваць на нумар +375 29 6 000 150.
Магчымасць выкарыстання АССА надаецца ўсім абанентам кампаніі.
Цэны на тавары i паслугі прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.