Падпісаўшыся на прыём СМС з Інтэрнэту, абаненты кампаніі могуць атрымліваць СМС, адпраўленыя c сайта A1
Каб адправіць СМС абаненту, у якога падключаны прыём СМС з Інтэрнэту, неабходна ўвесці тэкст паведамлення і абаненцкі нумар атрымальніка ў спецыяльнай форме.
Там жа ў адпаведным акне неабходна ўвесці Код бяспекі. Калі дадзены код уведзены правільна, паведамленне будзе адпраўленае адрасату.
СМС, дасланае з сайта www.a1.by, мае выгляд: websms <тэкст паведамлення>..
- Даўжыня аднаго СМС кірыліцай складае 70 сімвалаў, лацінкай – 160 сімвалаў (уключаючы прабелы). Калі абраны лацінскі алфавіт, рускія літары аўтаматычна пераводзяцца ў лацінскі адпаведнік.
- Кампанія не нясе адказнасць за змест СМС, дасланых з сайта www.a1.by.
- Пры змене абаненцкага нумара неабходна нанова актываваць прыём СМС з сайта www.a1.by.
Да ведама карыстальнікаў карпаратыўных сетак
Паколькі шматлікія карпаратыўныя сеткі працуюць з Інтэрнэтам праз proxy-сервер, абмежаванне колькасці СМС па IP-адрасе накладваецца на ўсю сетку ў цэлым, а не на асобныя камп'ютары. У сувязі з гэтым для карпаратыўных камп'ютарных сетак (толькі для карпаратыўных кліентаў A1) прадугледжанае індывідуальнае абмежаванне колькасці СМС па IP-адрасе.
Каб устанавіць ліміт для асобнай сеткі, кіраўніцтву арганізацыі трэба даслаць заяву (на фірменным бланку) па факсе 8 (017) 328 62 52. У заяве пазначаецца IP-адрас сеткі (proxy-сервера), колькасць камп'ютараў у сетцы, кантактная інфармацыя кіраўніцтва арганізацыі.
- Устаноўленыя абмежаванні па колькасці СМС, што адпраўляюцца:
- не больш за 10 СМС на суткі з аднаго IP-адраса (камп'ютара);
- не больш за 10 СМС на суткі на адзін абаненцкі нумар.
- Для карыстальнікаў, якія перавысілі названыя абмежаванні, устанаўліваецца забарона на адпраўку СМС з сайта www.a1.by. Акрамя гэтага, закрытая адпраўка СМС з шэрагу публічных proxy-сервераў.
- Адпраўка СМС на кароткі нумар 511 у роўмінгу не даступная.
Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі.
Каб атрымаць СМС з сайта www.a1.by, дашліце СМС з тэкстам websms start на нумар 511.
Адпраўка СМС-каманд ажыццяўляецца на нумар 511.
Спіс СМС-каманд паслугі:
- websms start – дазволіць атрыманне СМС з сайта www.a1.by;
- websms stop – забараніць атрыманне СМС з сайта www.a1.by;
- websms status – атрымаць бягучы статус;
- websms status нумар абанента кампаніі ў міжнародным фармаце – атрымаць бягучы статус для зададзенага абанента. Прыклад: websms status 375293000100.