Apps Club | Забавы і медыя | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Apps Club

Пры падключэнні паслугі «Apps Club» можна атрымаць адразу некалькі ўнікальных пераваг:

  • пры першым падключэнні 1 дзень бясплатнага карыстання;
  • колькасць загрузак праграм не абмежаваная.

 

Паслуга дае магчымасць загружаць шырокі каталог гульняў і праграм па даступнай цане.

 

  • Для загрузкі праграм з каталога паслугі на мабільным устройстве з АС Android неабходна дазволіць устаноўку праграм не толькі з Play Маркет, але і з іншых крыніц. Для гэтага:
    • У меню мабільнага ўстройства, выберыце пункт «Настройкі» і ўкладку «Праграмы»;
    • Актывуйце пункт меню «Невядомыя крыніцы».
  • Для карэктнай работы паслугі неабходна выкарыстоўваць убудаваны браўзер мабільнага ўстройства або Opera Mini версіі 4.3 і вышэй.
  • Праграмы звязаныя з паслугай «Apps Club». Калі адключыць паслугу, то на АС Android можна будзе 5 разоў запусціць праграму / на астатніх аперацыйных сістэмах 10 разоў, пасля чаго праграмы стануць недаступныя.
  • Інфармацыя пра паслугу, пасля яе адключэння, захоўваецца на працягу 2 месяцаў. Калі вы зноў захочаце карыстацца загружанымі праграмамі, проста аднавіце падпіску на сэрвіс на працягу 60-ці дзён.
  • У выпадку неаплаты на працягу 30 дзён паслуга адключаецца.

 

Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі пры наяўнасці падключанай паслугі Мабільны інтэрнэт і мабільнага ўстройства з аперацыйнай сістэмай Android (версіі 2.3 або вышэй), Symbian, Java, Bada, Windows Mobile (да версіі 6.5 уключна).

Доступ да паслугі надаецца абанентам кампаніі – фізічным і юрыдычным асобам, карыстальнікам паслугі «Мабільны інтэрнэт».

Як падключыць:

  • зайсці на сайт Apps Club і націснуць на кнопку «Падпісацца». Пасля гэтага можна спампоўваць гульні і праграмы непасрэдна з сайта;

 

Як адключыць:

  • зайсці на сайт Apps Club, перайсці ў раздзел «Профіль» (унізе старонкі) і націснуць кнопку «Адключыць падпіску»;
  • адправіць SMS з тэкстам «stop 1511» на нумар 1919
  • Звярнуцца да "Анлайн-кансультанта". На любой старонцы прыкладання Мой А1 націсніце абразок са знакам пытання - абярыце "Звязацца з кампаніяй" - націсніце кнопку "Анлайн-кансультант";
  • у праграме «Мой А1» (на старонцы «Прадукты - Паслугі»).

 

Вы можаце бясплатна карыстацца паслугай «Apps Club» на працягу першых сутак пры падключэнні паслугі ўпершыню. Пачынаючы з чацвёртага дня, кошт падпіскі складзе 0,3 руб. у суткі або 2 руб. на тыдзень.
SMS на кароткі нумар 1919 не тарыфікуюцца. Пры пераходзе на appsclub.by, аб'ём атрыманай / перададзенай інфармацыі будзе аплачвацца асобна, згодна з вашым тарыфным планам і аб'ёмам падключаных паслуг.