Апісанне акцыі
З 30 снежня 2021 года па 3 студзеня 2022 года ўключна А1 зніжае цэны на прылады самых папулярных брэндаў. Паспейце купіць упадабаны дэвайс са зніжкамі да 900 рублёў. Шукайце блакітныя цэннікі ва ўсіх крамах А1.
Сярод акцыйных прапаноў можна вылучыць смартфон Samsung Galaxy M52 5G 128GB з тонкім і лёгкім корпусам, які можна набыць са зніжкай да 140 рублёў як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку на 6 месяцаў. Таксама дэвайс даступны ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 49,94 рубля ў месяц. Samsung Galaxy M52 128GB атрымаў 6,7-цалёвы Super AMOLED+ дысплей з падтрымкай частаты абнаўлення экрана да 120 Гц, дзякуючы чаму дэвайс дэманструе плаўную і выразную карцінку. Акрамя таго, смартфон аснашчаны магутным і прадукцыйным працэсарам Qualcomm Snapdragon 778G, а таксама адрозніваецца добрай аўтаномнасцю: у ім усталяваны акумулятар на 5000 мАг.
Звярніце ўвагу і на смартфон Xiaomi Redmi Note 10 Pro 8/128GB, які даступны да куплі з выгадай да 100 рублёў пры аднаразовай аплаце. Акрамя таго, пакупку можна будзе аформіць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 39,95 рубля ў месяц. Галоўныя перавагі прылады – эфектны дызайн, вялікі 6,67-цалёвы экран з частатой абнаўлення 120 Гц, магутны працэсар Qualcomm Snapdragon 732G і акумулятар ёмістасцю 5020 мАг з хуткай зарадкай. Акрамя таго, дэвайс аснашчаны квадракамерай з асноўным модулем 108 Мп для выдатных фота з высокай дэталізацыяй, што дазволіць ацаніць прыгажосць зробленага кадра да драбнюткіх нюансаў.
Поўны пералік акцыйных прылад даступны па спасылцы.
Спіс акцыйных мадэляў актуальны з 31.12.2021 года.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150