Апісанне акцыі
У А1 пачаліся продажы сучаснага і функцыянальнага смартфона HUAWEI nova 8i. Да 13 снежня ўключна пакупнікам навінкі даецца спецыяльная зніжка 100 рублёў.
Стылёвы дызайн з закругленымі гранямі, бязрамачны экран, ёмісты акумулятар на 4300 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі 66 Вт і выдатная сістэма з чатырох фотакамер з асноўным модулем на 64 Мп – такія асноўныя перавагі новай мадэлі ад HUAWEI.
Дадзены смартфон можна будзе набыць са зніжкай 100 рублёў – за 999 рублёў аднаразовым плацяжом, а таксама ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў ад 41,62 рубля ў месяц.
Спяшайцеся стаць уладальнікам стылёвага і яркага смартфона па прывабнай цане ў А1!
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.