Прылады Bang and Olufsen – у растэрміноўку да 24 месяцаў і са зніжкай да 430 рублёў у А1 | Архіў акцый | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Прылады Bang and Olufsen – у растэрміноўку да 24 месяцаў і са зніжкай да 430 рублёў у А1

Апісанне акцыі

Сезон навагодніх падарункаў і зніжак пачаўся: з 1 снежня 2021 года па 9 студзеня 2022 года ў А1 можна набыць прэміяльныя навушнікі і калонку ад Bang & Olufsen са зніжкай да 430 рублёў.

 

Bang & Olufsen Beoplay E8 3rd Gen – бесправадныя ўнутрыканальныя навушнікі з павялічаным часам аўтаномнай працы: аднаго зараду ўбудаваных акумулятараў хапае да 7 гадзін прайгравання на сярэдняй гучнасці, а чахол павялічвае гэты рэсурс да 35 гадзін. Магчымасць падключэння па Bluetooth 5.1 гарантуе бесперабойнае і якаснае праслухоўванне.

 

Bang & Olufsen Beoplay H9 3rd Gen – бесправадныя накладныя навушнікі з сэнсарным кіраваннем і часам працы да 25 гадзін. Насычаная і магутная гукаперадача спалучаецца з перадавой сістэмай актыўнага шумазаглушэння і рэжымам гукавой пранікальнасці, які дазваляе чуць навакольны свет, калі гэта неабходна.

 

Акрамя таго, у акцыі ўдзельнічаюць прэміяльныя і стылёвыя навушнікі Bang & Olufsen Beoplay HX, а таксама партатыўная калонка Beosound A1 2nd Gen.

 

Усе акцыйныя прылады ў А1 можна купіць па вельмі прывабнай цане – з выгадай да 430 рублёў! Зніжка дзейнічае і пры куплі ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў – у гэтым выпадку плацеж складзе ад 29,54 рубля ў месяц.

 

Парадуйце сябе бездакорным гучаннем любімай музыкі і выгаднымі пакупкамі ў А1!

 

Колькасць прылад, якія ўдзельнічаюць у акцыі, абмежавана, а некаторыя пазіцыі прадстаўлены ў адзінкавых экзэмплярах у нашых крамах. Таму не варта адкладаць пакупку на потым: самыя выгадныя цэны чакаюць тых, хто паспее першым!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.