Паспейце набыць HONOR 50 са зніжкай 200 рублёў у А1 | Архіў акцый | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Паспейце набыць HONOR 50 са зніжкай 200 рублёў у А1

Апісанне акцыі

Да 2 студзеня 2022 года ў А1 можна купіць смартфон HONOR 50 са зніжкай 200 рублёў як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

HONOR 50 атрымаў 6,57-цалёвы бязрамкавы OLED-экран з раздзяленнем Full HD+ і частатой абнаўлення да 120 Гц. Рабіць выдатныя фота і здымаць ідэальныя відэа дапаможа прасунутая камера з 108-мегапіксельным асноўным модулем, а таксама сэнсарам для макраздымкі і шырокавугольным модулем. А аматарам сэлфі даспадобы прыйдзецца франтальная камера з 32-мегапіксельным модулем.

 

8-ядзерны працэсар Qualcomm Snapdragon 778G забяспечвае хуткую працу дэвайса, а ёмісты акумулятар 4300 мАг разам з хуткай зарадкай магутнасцю 66 ВТ дазволіць карыстальніку заўсёды заставацца на сувязі. Акрамя таго, прылада падтрымлівае Google Mobile Services, што дазволіць працаваць з усімі дадаткамі экасістэмы Google.

 

Набыць навінку можна ў канфігурацыях на 128 або 256 ГБ убудаванай памяці як у растэрміноўку да 24 месяцаў без пераплат ад 49,94 рубля ў месяц, так і аднаразовым плацяжом ад 1199 рублёў.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.