Апісанне акцыі
У А1 ўжо даступны для перадзамовы смартфон HONOR X8b. А ўсе, хто паспее аформіць перадзамову з 5 па 8 лютага 2024 года, атрымаюць навінку з дадатковым прыемным бонусам.
Мадэль HONOR X8b працягвае лінейку даступных універсальных смартфонаў HONOR: прывабны знешні выгляд з элегантным дызайнам спалучаюцца ў ім з усімі неабходнымі для камфортнага штодзённага карыстання функцыямі і магчымасцямі. Адной з самых выбітных асаблівасцей прылады стаў немігатлівы AMOLED-дысплэй з высокім ШІМ (3 240 Гц). Дзякуючы яму нават на сонцы выява застанецца яркай, а ўсе колеры – натуральнымі і насычанымі. Для звышвыразных фота і відэа ў смартфоне выкарыстоўваецца асноўны фотамодуль з раздзяленнем 108 Мп, а для самых удалых аўтапартрэтаў – сэлфі-камера на 50 Мп у акуратным выразе ў верхняй частцы экрана.
Аб'ём убудаванай памяці – 128 ГБ або 256 ГБ – гарантуе надзейнае захоўванне любых дадзеных, а 8 ГБ аператыўнай памяці з магчымасцю пашырэння да 16 ГБ дзякуючы тэхналогіі HONOR RAM Turbo забяспечвае фонавую працу да 30 прыкладанняў адначасова.
Працуе навінка пад кіраваннем інтэлектуальнай аперацыйнай сістэмы MagicOS 7.2 на базе Android 13.
Аформіць перадзамову на HONOR X8b у А1 можна да 8 лютага. Пры гэтым кожнага пакупніка чакае прамакод, дзякуючы якому ўсяго за 10 капеек можна дадаткова набыць бесправадныя навушнікі HONOR CHOICE Earbuds X5 Lite.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.