Апісанне акцыі
Сусветная прэм'ера смарфтонаў Xiaomi 13T і Xiaomi 13T Pro адбылася літаральна на днях, а ўжо сёння абедзве навінкі даступныя для перадзамовы ў А1! Для першых пакупнікоў падрыхтаваныя сюрпрызы: прамакоды на пакупку смарт-гадзіннікаў Xiaomi Watch S1 Active ўсяго за 10 капеек.
Xiaomi 13T і Xiaomi 13T Pro – самыя новыя прадстаўнікі лінейкі Т, якая адрозніваецца флагманскімі магчымасцямі прылад пры даступным кошце. У абедзвюх мадэлях выкарыстаныя магутныя працэсары Dimensity (у Pro-мадэлі гэта Dimensity 9200+, які лічыцца адным з лідараў па прадукцыйнасці сярод сістэм для смартфонаў), ёмістыя акумулятары на 5000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі, якасныя AMOLED-дысплэі з частатой абнаўлення да 144 Гц. Але галоўнае, чым парадуюць навінкі сваіх будучых уладальнікаў, – гэта фотамагчымасці. Прылады атрымалі прафесійную оптыку Leica і 50-мегапіксельныя асноўныя модулі Sony IMX707.
У рамках перадзамовы Xiaomi 13T і Xiaomi 13T Pro даступныя па цане ад 2199 рублёў адным плацяжом. Аформіць перадзамову можна і ў растэрміноўку ў інтэрнэт-магазіне А1.
Паспейце пакінуць перадзамову з 27 верасня па 4 кастрычніка 2023 года і скарыстацца спецыяльным прамакодам на пакупку разумнага дэвайса ў А1!
Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.