Апісанне акцыі
А1 змяншае цэны на нядаўнія навінкі брэнда TECNO: SPARK 10 і SPARK 10 Pro. Цяпер набыць прылады можна ўсяго ад 18,29 рубля ў месяц у растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў у перыяд з 18 мая па 15 верасня 2023 года.
Магутны TECNO SPARK 10 Pro – першы смартфон лінейкі са шкляной задняй паверхняй. Для яркіх і якасных фатаграфій дэвайс абсталяваны двайной AI-камерай на 50 Мп і франтальнай камерай на 32 Мп з трыма ўзроўнямі падсветкі. За прадукцыйнасць прылады адказвае васьміядзерны працэсар Helio G88 з алгарытмам Gameturbo і энергаёмісты акумулятар 5000 мАг.
TECNO SPARK 10 – ідэальнае спалучэнне вялікага 6,56-цалёвага экрана HD+ з частатой абнаўлення да 90 Гц і акумулятара 5000 мАг, які здольны вытрымаць доўгія гадзіны працы і гульняў. Акрамя таго, асноўная камера ў смартфоне мае высокае раздзяленне 50 Мп для стварэння цудоўных фатаграфій.
Тэрміны правядзення акцыі былі падоўжаныя з 31.07.2023.
Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.