Смартфоны і аксэсуары HONOR – са скідкамі да 200 рублёў у А1 | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Смартфоны і аксэсуары HONOR – са скідкамі да 200 рублёў у А1

Апісанне акцыі

Паспейце набыць дэвайсы і аксэсуары HONOR са скідкамі да 200 рублёў у А1 як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без пераплат ад 5,36 рубля ў месяц.

 

У акцыі бяруць удзел навінкі брэнда HONOR 50 і HONOR 50 Lite, а таксама папулярны фітнес-бранзалет HONOR Band 6. З умовамі набыцця можна азнаёміцца па спасылцы.

 

HONOR 50 атрымаў 6,57-цалевы безрамачны OLED-экран з дазволам Full HD+ і частатой абнаўлення да 120 Гц. Рабіць выдатныя фота і здымаць ідэальныя відэа дапаможа прасунутая камера з 108-мегапіксэльным асноўным модулем, а таксама сэнсарам для макраздымкі і шырокавугольным модулем. А для аматараў сэлф па гусце прыйдзецца франтальная камера з 32-мегапіксэльным модулем.

 

8-ядзерны працэсар Qualcomm Snapdragon 778G забяспечвае хуткую працу дэвайса, а ёмісты акумулятар 4300 мАг разам з хуткай зарадкай магутнасцю 66 Вт дазволіць карыстачу заўсёды заставацца на сувязі. Акрамя таго, прылада падтрымлівае Google Mobile Services, што дазволіць працаваць з усімі праграмамі экасістэмы Google.

 

HONOR 50 Lite працуе на базе 8-ядзернага працэсара Qualcomm Snapdragon 662 з частатой да 2 Ггц. Доўгі час аўтаномнай працы забяспечвае акумулятар ёмістасцю 4300 мАг, які падтрымлівае функцыю хуткай зарадкі HONOR SuperCharge 66 Вт. Дэвайс абсталяваны безрамачным 6,67-цалевым FullView-экранам, у якім прадугледжана аўтаматычная настройка каляровай тэмпературы і рэгуляванне яркасці для камфортнага прагляду мультымедыйнага кантэнту.

 

Адной з асаблівасцяў HONOR 50 Lite стала камера, якая складаецца з асноўнага 64-мегапіксэльнага модуля, а таксама 8-мегапіксэльнага звышшырокавугольнага і двух дадатковых 2-мегапіскльных модуляў, якія адказваюць за эфект боке і макраздымкі. Дзякуючы такому спалучэнню камера не толькі дазваляе атрымліваць першакласныя здымкі днём, але і паспяхова спраўляецца з начной здымкай. Для стварэння яркіх сэлф-здымкаў смартфон мае франтальную 16-мегапіксэльную камеру.

 

Адкрыйце для сябе дэвайсы HONOR па выгадным кошце ў А1! Спецыяльная прапанова даступна толькі да 13 сакавіка.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.