Навагодні «Комбі» ў А1: хатні інтэрнэт з бясплатным доступам да VOKA і мабільнай сувяззю для дваіх у падарунак ад 5,90 рубля ў месяц | Акцыі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Навагодні «Комбі» ў А1: хатні інтэрнэт з бясплатным доступам да VOKA і мабільнай сувяззю для дваіх у падарунак ад 5,90 рубля ў месяц

Апісанне акцыі

Да навагодніх святаў А1 падрыхтаваў прыемныя сюрпрызы для новых абанентаў лінейкі «Комбі». Падключыцца на тарыфы «Комбі» можна ад 5,90 рубля ў месяц, атрымаўшы пры гэтым бясплатную мабільную сувязь для двух нумароў і асаблівыя ўмовы карыстання відэасэрвісам VOKA.

 

Цэлы год пасля падключэння новыя абаненты лінейкі «Комбі» змогуць карыстацца дамашнім інтэрнэтам, мабільнай сувяззю і тэлебачаннем (на тарыфных планах, дзе прадугледжана такая опцыя) па спецыяльных цэнах: штомесячная абаненцкая плата складзе 3,90 рубля на тарыфным плане «Комбі Сола», 5,90 рубля – на тарыфным плане «Комбі Старт», 7,90 рубля – на тарыфным плане «Комбі Стандарт» і 9,90 рубля – на тарыфным плане «Комбі Супер».

 

З тарыфнымі планамі «Комбі Супер», «Комбі Стандарт» і «Комбі Старт» у новым годзе вы зможаце стасавацца з тымі, хто вам дарагі, бясплатна – усё дзякуючы магчымасці карыстацца мабільнай сувяззю без абаненцкай платы для дзвюх SIM-карт А1. Пры гэтым не абавязкова, каб абодва нумары належалі ўладальніку кантракта «Комбі»: вы можаце зрабіць выдатны падарунак любому са сваіх блізкіх ці знаёмых.

 

Пры падключэнні тарыфных планаў «Комбі Сола», «Комбі Старт», «Комбі Стандарт» і «Комбі Супер» абаненцкая плата 0 рублёў будзе дзейнічаць для тарыфных планаў «Старт», «Стартавы», «Камфорт S», «Камфорт М» ці «Без Ліміту» адпаведна. Чым вышэй абраны тарыф з лінейкі «Комбі», тым больш варыянтаў выбару тарыфнага плана для мабільнай сувязі атрымліваюць яго карыстальнікі. Акрамя таго, ва ўсіх карыстальнікаў лінейкі «Комбі» ёсць магчымасць падключыць трэцюю SIM-карту з абаненцкай платай на тарыфных планах «Без Ліміту» ці «Камфорт М» усяго за 14,90 рубля ў месяц на ўвесь перыяд дзеяння кантракта «Комбі».

 

І, ўрэшце, правесці доўгачаканыя зімовыя святы ўсёй сям'ёй з цікавасцю і карысцю дапаможа месяц бясплатнага доступу да ўсіх фільмаў і серыялаў відэасэрвісу VOKA – а гэта больш за 20 тыс. найменняў, ад актуальных навінак і найлепшых кінахітоў да нестарэючай класікі і шэдэўраў незалежнага кіно!

 

З падрабязным апісаннем тарыфаў лінейкі «Комбі» можна азнаёміцца ў табліцы:

Тарыфны план

Комбі Сола

Комбі Старт

Комбі Стандарт

Комбі Супер

Абаненцкая плата першыя 3 месяцы

3,90 руб./мес.

5,90 руб./мес.

7,90 руб./мес.

9,90 руб./мес.

Абаненцкая плата з 4 па 6 месяцы

3,90 руб./мес.

14,90 руб./мес.

16,90 руб./мес.

19,90 руб./мес.

Абаненцкая плата з 7 па 12 месяц

7,90 руб./мес.

21,90 руб./мес.

25,90 руб./мес.

29,90 руб./мес.

Абаненцкая плата з 13-га месяца

13,80 руб./мес.

27,80 руб./мес.

37,80 руб./мес.

47,80 руб./мес.

Хатні інтэрнэт і ТБ

Хатні інтэрнэт

10 Мбіт/с

50 Мбіт/с

70 Мбіт/с

100 Мбіт/с

Тэлебачанне 90 каналаў

-

4,90 руб./мес.

Уключана ў абаненцкую плату

-

Тэлебачанне 130 каналаў

-

7,90 руб./мес.

2,90 руб./мес.

Уключана ў абаненцкую плату

Падпіска VOKA «Фільмы і серыялы IPTV»

0 руб./мес. першыя 30 дзён, далей 7,00 руб./мес.

0 руб./мес. першыя 30 дзён, далей 7,00 руб./мес.

0 руб./мес. першыя 30 дзён, далей 7,00 руб./мес.

0 руб./мес. першыя 30 дзён, далей 7,00 руб./мес.

Wi-Fi роўтар (двухдыяпазонны 2,4 ГГц/5 ГГц)

0,90 руб./мес.

0,90 руб./мес.

0,90 руб./мес.

0,90 руб./мес.

Мабільная сувязь (па жаданні)

ПЕРШАЯ SIM-карта

0 руб./мес. першыя 12 мес,
далей 4,90 руб./мес.

тарыф «Стартавы» ці «Старт» на выбар

0 руб./мес.

тарыф «Стартавы» ці «Старт» на выбар

0 руб./мес.

тарыф «Камфорт S», «Стартавы» ці «Старт» на выбар

0 руб./мес.

тарыф «Без Ліміту», «Камфорт М», «Камфорт S», «Стартавы» ці «Старт» на выбар

ДРУГАЯ SIM-карта

9,90 руб/.мес.

тарыф «Камфорт S»

0 руб./мес. . першыя 12 мес,
далей 9,90 руб./мес.

тариф «Камфорт S»

0 руб./мес. . першыя 12 мес,
далей 9,90 руб./мес.

тарыф «Камфорт М»
ці «Камфорт S» на выбар

0 руб./мес. . першыя 12 мес,
далей 9,90 руб./мес.

тарыф «Без Ліміту»
ці «Камфорт М»,
ці «Камфорт S» на выбар

ТРЭЦЯЯ SIM-карта

14,90 руб./мес.

тарыф «Камфорт М»

14,90 руб./мес.

тарыф «Камфорт М»

14,90 руб./мес.

тарыф «Без Ліміту»
ці «Камфорт М» на выбар

14,90 руб./мес.

тарыф «Без Ліміту»
ці «Камфорт М» на выбар

 

З правіламі акцый можна азнаёміцца па спасылках:

Спецыяльная абаненцкая плата на тарыфных планах «Без Ліміту», «Камфорт M», «Камфорт S», «Стартавы», «Старт» для новых абанентаў фіксаванай сувязі на тарыфных планах лінейкі «Комбі»;

Спецыяльная прапанова пры падключэнні фіксаванай сувязі;

Спецыяльная абаненцкая плата на тарыфных планах «Без Ліміту», «Камфорт M», «Камфорт S», «Стартавы», «Старт» для абанентаў фіксаванай сувязі на тарыфных планах лінеек «Комбі» і «Трансляцыя ТБ».

 

Для падключэння трэба пакінуць заяўку на internet.A1.by, па тэлефоне 150, у крамах А1 ці дылерскіх салонах, уключаючы салоны «На связи», «Связной», «Евросеть» і «Алло!».

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.