Апісанне акцыі
У А1 стартавалі продажы флагманскай навінкі HONOR 50. Абаненты, якія набудуць смартфон з 5 па 14 лістапада ўключна, атрымаюць прыемны бонус: навушнікі HONOR Earbuds 2 Lite усяго за 10 капеек.
Набыць навінку можна ў канфігурацыях на 128 або 256 ГБ убудаванай памяці як у растэрміноўку да 24 месяцаў без пераплат ад 58,28 рубля ў месяц, так аднаразовым плацяжом ад 1 399 рублёў.
HONOR 50 атрымаў 6,57-цалёвы бязрамкавы OLED-экран з раздзяленнем Full HD+ і частатой абнаўлення да 120 Гц. Рабіць выдатныя фота і здымаць ідэальныя відэа дапаможа прасунутая камера з 108-мегапіксельным асноўным модулем, а таксама сэнсарам для макраздымкі і шырокавугольным модулем. А аматарам сэлфі даспадобы прыйдзецца франтальная камера з 32-мегапіксельным модулем.
8-ядзерны працэсар Qualcomm Snapdragon 778G забяспечвае хуткую працу дэвайса, а ёмісты акумулятар 4300 мАг разам з хуткай зарадкай магутнасцю 66 ВТ дазволіць карыстальніку заўсёды заставацца на сувязі. Акрамя таго, прылада падтрымлівае Google Mobile Services, што дазволіць працаваць з усімі дадаткамі экасістэмы Google.
Промакод на атрыманне навушнікаў за 10 капеек даецца толькі ў перыяд з 5 па 14 лістапада пасля аплаты заказу.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.