Падрабязная інфармацыя
- У новых абанентаў «Без пераплат» паслуга «Мабільны інтэрнэт» уключана ў набор паслуг і аказваецца згодна з дзеючымі тарыфамі.
- Большасць тыпавых настроек даступна з дапамогай зручнага сэрвісу «Майстар настроек». Для шэрагу мадэляў тэлефонаў настройкі для паслугi «Майстар Мабільны Інтэрнэт» можна атрымаць у цэнтрах продажаў і абслугоўвання A1 ці на сайце кампаніі.
Паслуга прадастаўляецца ўсім абанентам на тарыфах з перадаплатай.
Кіраванне паслугай «Мабільны інтэрнэт» ажыццяўляецца абанентам адным са спосабаў:
- USSD-запыт *126*1# выклік. У USSD назва паслугі услуги адлюстроўваецца ў выглядзе абрэвіятуры МобіНэт;
- Асабісты кабінет.
Што неабходна для работы ў сетцы 3G:
- знаходзіцца ў зоне дзеяння сеткі 3G;
- карыстацца мабільным тэлефонам з падтрымкай стандарту UMTS/3G/WCDMA;
- уключыць у меню мабільнага тэлефона падтрымку 3G, г. зн. выбраць рэжым сеткі:
- або UMTS (у гэтым выпадку тэлефон будзе працаваць толькі ў сетцы 3G);
- або двайны рэжым UMTS/GSM (у гэтым выпадку тэлефон будзе працаваць у сетцы 3G (UMTS) пры яе наяўнасці і ў сетцы 2G (GSM) пры адсутнасці пакрыцця 3G).
Для работы мабільнага інтэрнэту А1 неабходна ўстанавіць настройкі на мабільную прыладу адным з наступных спосабаў:
1. Аўтаматычна з дапамогай «Майстра настроек».
Настройкі адпраўляюцца пры першай рэгістрацыі ў сетцы А1, пры замене прылады або SIM-карты, пры абнаўленні праграмнага забеспячэння прылады. «Майстар настроек» адпраўляе неабходныя канфігурацыі настроек, якія належыць захаваць, пасля чаго выключыць і ўключыць прыладу.
2. USSD-запыт *126*0# выклік.
У USSD назва паслугі адлюстроўваецца ў выглядзе абрэвіятуры МобіНэт;
3. Асабісты кабінет (пункт меню «Настройкі»);
4. Адправіць SMS са словам «privet» на нумар 512.
У працэсе ўстаноўкі настроек, калі ласка, прытрымлівайцеся усіх падказак у меню прылады.
Пасля захавання настроек рэкамендуем выканаць перазагрузку прылады.
За атрыманне настроек любым з зазначаных спосабаў плата не бярэцца. SMS і USSD-запыты не тарыфікуюцца.
Выключэнне складаюць выпадкі адпраўкі SMS з роумінгу.
Аўтаматычная адпраўка настроек у роўмінгу не ажыццяўляецца. Калі, знаходзячыся ў роўмінгу, абанент самастойна адправіць запыт на атрыманне настроек пры дапамозе SMS, USSD, Асабістага кабінета, карэктнае атрыманне настроек не гарантуецца.
5. Настроіць прыладу ўручную.
Калі ваша прылада не падтрымлівае аўтаматычныя настройкі, вы можаце настроіць яго самастойна з дапамогай тыпавых настроек.
Тыпавыя настройкі паслугі «Мабільны інтэрнэт» для мабільных прылад:
Найменні пунктаў меню могуць адрознівацца ад указаных у залежнасці ад вытворцы, мадэлі і версіі аперацыйнай сістэмы прылады.
Назва профілю/Імя злучэння: Profile name/Connection name: | А1 (магчымая любая назва) |
Дамашняя старонка/Homepage: | https://m.a1.by |
Канал данных/Data bearer | GPRS/Пакетныя даныя |
Пункт доступу (APN) | data |
Тып аўтэнтыфікацыі (тып праверкі сапраўднасці) | PAP |
Тып APN | default |
Імя карыстальніка і пароль | Не запаўняюцца |
ААдрас і порт проксі-сервера | Не запаўняецца |
Цэны на тавары i паслугі прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ