Антывызначальнік нумара дазваляе пакінуць ананімным свой абаненцкі нумар пры званках іншым абанентам A1.
Пры выходным званку / відэазванку на нумар абанента A1 нумар абанента з падключанай паслугай «Антывызначальнік нумара» не вызначаецца на дысплэі ТА абанента, які выклікаецца.
Пры адпраўцы SMS ці MMS нумар вызначаецца.
У працэсе карыстання паслугай можна ўключыць часовае вызначэнне нумара:
- на адзін выклік: *31# (нумар абанента, які выклікаецца) выклік (нумар неабходна ўводзіць у міжнародным ці міжгароднім фармаце + 375АВХХХХХХХ, 80АВХХХХХХХ, 810375АВХХХХХХХ, 00375АВХХХХХХХ);
- на некалькі выклікаў: з дапамогай меню тэлефона (згодна з інструкцыяй мабільнага тэлефона).
Забарона вызначэння нумара пры тэлефанаванні абанентам іншых сетак, а таксама за межамі Рэспублікі Беларусь не гарантуецца.
Пры здзяйсненні званка на кароткі нумар рэкамендуецца ўключыць вызначэнне нумара праз настройкі тэлефона або пры тэлефанаванні набіраць *31# кароткі нумар.
Пры выкарыстанні паслугі «Чакаю званка» ў атрымальніка ў тэксце SMS будзе ўказаны нумар абанента, які просіць ператэлефанаваць.
Пры здзяйсненні званка на нумар абанента, у якога спрацавала паслуга «Прапушчаны званок» SMS абаненту, які выклікаецца, аб дадзеным званку не паступіць.
Паслуга «Антывызначальнік нумара» прадастаўляецца кліентам кампаніі, юрыдычным асобам.
Як падключыць / адключыць
Падключыць / адключыць паслугу можна адным са спосабаў:
- Асабісты кабінет;
- у цэнтрах продажу і абслугоўвання A1 на падставе дакумента, які сведчыць асобу, або Кода доступу;
- у дылерскіх салонах на падставе дакумента, якi сведчыць асобу;
- па званку ў даведачна-інфармацыйную службу кампаніі 411 на падставе Кода доступу.