SMS2e-mail/e-mail2SMS | Іншыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

SMS2e-mail/e-mail2SMS

Падрабязная інфармацыя

Паслуга дазваляе абанентам адпраўляць SMS з тэлефона на адрас электроннай пошты і прымаць паведамленні, адпраўленыя з электроннай пошты ў сетцы Інтэрнэт на тэлефон у выглядзе SMS.

SMS2e-mail
Для адпраўкі паведамлення на адрас электроннай пошты абаненту velcom адпраўце са свайго тэлефона SMS выгляду «EM эл. адрас тэкст паведамлення» на нумар 511, дзе кодавае слова EM, электронны адрас і тэкст паведамлення варта зазначыць праз прабелы. Напрыклад, «EM ivanov@domain Тэкст паведамлення». У адказ прыйдзе SMS-паведамленне, што ліст дасланы. У выпадку немагчымасці дастаўкі ліста (напрыклад, пазначаны неіснуючы адрас), паштовы сервер паведаміць аб гэтым пры дапамозе SMS.

e-mail2SMS
Для таго каб даслаць SMS з электроннай пошты на тэлефон абанента, зарэгістраванага ў сістэме SMS2e-mail / e-mail2SMS, неабходна адправіць звычайны ліст на адрас выгляду nickname@sms.velcom.by або 375АВХХХХХХХ@sms.velcom.by.

Пры выкарыстанні сэрвісу маюцца ліміты ўваходнага паштовага трафіка:

  • 500 паведамленняў у суткі для кожнага абанента.
  • Максімальны памер паштовай скрынкі 50 Мб у суткі.
  • Абнуленне лічыльнікаў адбываецца штодня ў 00:00:00.

Прымацаваныя файлы не дастаўляюцца і памер ліста, які дастаўляецца абаненту, складае 770 сімвалаў лацінкай, і 335 сімвалаў кірыліцай. Максімальны памер уваходнага паведамлення складае 770 сімвалаў пры ўстаноўленай кадзіроўцы lat ці 335 сімвалаў пры ўстаноўленай кадыроўцы rus, уключаючы адрас электроннай пошты адпраўніка, тэму і асноўны тэкст ліста. Падтрымліваецца аб'яднанне паведамленняў пры ўмове падтрымкі гэтай опцыі тэлефонам.
Абмежаванне па колькасці ўваходных паведамленняў - 500 у суткі для кожнага абанента.

Паслуга SMS2e-mail / e-mail2SMS надаецца абанентам кампаніі (акрамя абанентаў тарыфаў з перадаплатай , а таксама абанентаў тарыфных планаў Відэаназіранне, Спадарожнікавы маніторынг).

Як падключыць
Зарэгістравацца можна двума спосабамі:

  • Адправіць SMS EM REGI на нумар 511.
    У адказ паступіць паведамленне з прапановай пацвердзіць рэгістрацыю. Для пацверджання рэгістрацыі неабходна адправіць у адказ SMS са словам DA.
  • Кліент-юрыдычная асоба можа падключыць паслугу таксама наступнымі спосабамі:
  • на падставе заявы кліента, адпраўленай на e-mail legal@velcom.by ці ў паблік акаунт velcom у Viber;
  • на падставе заявы кліента, перададзенай у цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі.

 

Як адключыць
Для спынення выкарыстання паслугі неабходна адправіць паведамленне EM UNREGI на нумар 511 ці адключыць паслугу ў адпаведным радзеле на партале m.velcom.by.
Кліент-юрыдычная асоба можа адключыць паслугу таксама наступнымі спосабамі:

  • на падставе заявы кліента, адпраўленай на e-mail legal@velcom.by ці ў паблік акаунт velcom у Viber;
  • на падставе заявы кліента, перададзенай у цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі.

 

Змена настроек
Для змены ўласных настроек выкарыстоўваецца каманда: EM SET n:nickname e:rus ці е:lat (напрыклад, EM SET n:petrov e:lat). Параметр n:nickname задае патрэбны паштовы адрас абанента ў выглядзе nickname@sms.velcom.by і можа складацца з літар, лічбаў, сімвалаў: кропка, падкрэсленне, мінус. Даўжыня nickname не павінна быць менш за 3 ці больш за 13 сімвалаў. Калі nickname не адпавядае гэтым умовам або заняты іншым карыстальнікам, то адрас не зменіцца і застанецца ранейшым: ??375АВxxxхxxx@sms.velcom.by.
Параметр e:rus або e:lat задае пажаданую кадзіроўку ўваходных і выходных паведамленняў (залежыць таксама ад магчымасцей тэлефоннага апарата). Па змоўчанні задаецца кадзіроўка кірыліцай.

Каманды
Паслуга SMS2e-mail / e-mail2SMS надае шырокія магчымасці па кіраванні мабільнай "паштовай скрынкай" непасрэдна з клавіятуры мабільнага тэлефона. Існуе магчымасць часова прыпыніць / аднавіць, спыніць карыстанне паслугай, змяніць і праверыць уласныя настройкі, абмежаваць прыём карэспандэнцыі з дапамогай спецыяльных фільтраў.
Усе прыведзеныя ніжэй каманды варта дасылаць з мабільнага тэлефона ў выглядзе SMS на нумар 511.

Часовае прыпыненне прыёму паведамленняў

Пры неабходнасці часова прыпыніць прыём паведамленняў на адрас сэрвісу SMS2e-mail / e-mail2SMS адпраўце паведамленне EM STOP. Для аднаўлення паслугі выкарыстоўвайце каманду EM START.
Увага! Магчымасць адпраўкі SMS на e-mail захоўваецца. Прымяненне каманды EM STOP не спыняе спісанне абаненцкай платы за карыстанне паслугай SMS2e-mail / e-mail2SMS.

Фільтры (для выключэння непажаданай карэспандэнцыі)

 

  • EM FILTER ADD +address@domain
    даданне фільтра на прыём паведамленняў толькі ад зазначанага адрасата (фільтраў можа быць некалькі)
  • EM FILTER ADD -address@domain
    даданне фільтра, які выключае прыём паведамленняў ад зазначанага адрасата (фільтраў можа быць некалькі)
  • EM FILTER DEL +address@domain
    выдаленне фільтра на прыём паведамленняў толькі ад зазначанага адрасата
  • EM FILTER DEL -address@domain
    выдаленне фільтра, які выключае прыём паведамленняў ад зазначанага адрасата
  • EM FILTER DEL номер
    выдаленне фільтра з пазначаным нумарам
  • EM FILTER SHOW
    прагляд устаноўленых фільтраў
У радку фільтра можна выкарыстоўваць знак *, які будзе абазначаць любую паслядоўнасць знакаў. Напрыклад, EM FILTER ADD +*@sms.velcom.by.
Каб уключыць фільтраванне па створаных фільтрах, адпраўце каманду EM FILTER ON. Для адключэння фільтрацыі выкарыстоўвайце каманду EM FILTER OFF

 

Рэжым перасылкі паведамленняў

Пры ўключэнні гэтага рэжыму на мабільны тэлефон будзе паступаць толькі частка адпраўленага з электроннай паштовай скрынкі ліста, абмежаваная рамкамі аднаго SMS. Па змоўчанні гэты рэжым выключаны.
Каб уключыць рэжым перасылання паведамленняў (у гэтым рэжыме абаненту прыходзіць адно SMS са 160 сімвалаў пры ўстаноўленай кадзіроўцы lat ці да 70 сімвалаў пры ўстаноўленай кадзіроўцы rus), выкарыстоўвайце каманду EM NOTION.
Для адключэння рэжыму перасылкі паведамленняў выкарыстоўвайце каманду EM NOTIOFF.

Прагляд настроек

Для прагляду сваіх настроек (імя карыстальніка, кадзіроўка (rus/lat)), статусу паслугі (start/stop), статусу фільтра (on/off), рэжыму перасылкі паведамленняў (on/off) адпраўце паведамленне EM STATUS.

Як настроіць паведамленні гл. Інструкцыю па настройцы паведамленняў