Выбраць тарыф і падключыць
Плацінавы нумар
__x-xx-xx; _xx-xx-x_; xxx-xx-__
Брыльянтавы нумар
___-xx-xx
Залаты нумар
_xy-xy-xy; _xx-yy-zz
Сярэбраны нумар
___-xx-yy; ___-xy-xy; ___-_0-00
Бронзавы нумар
_xx-xy-yy; _xy-zx-yz; xxx-_y-yy
Выбар іншага нумара
Падрабязная інфармацыя
Абанент можа выбраць/змяніць нумар тэлефона на любы з даступных для прызначэння абаненцкіх нумароў, прапанаваных Кампаніяй. Для аказання паслуг сотавай рухомай электрасувязі Кампанія мае права прадаставіць абаненцкі нумар, які раней ужо знаходзіўся ў выкарыстанні. Нумар можа быць:
- плацінавым (5 лічбаў супадаюць ці роўныя нулю);
- брыльянтавым (4 апошнія лічбы супадаюць ці роўныя нулю);
- залатым (6 апошніх лічбаў супадаюць парамі);
- сярэбраным (4 апошнія лічбы супадаюць парамі ці 3 апошнія лічбы роўныя нулю);
- бронзавым (нумар тыпу _XYZXYZ, дзе X, Y, Z супадаюць, а «_» любая лічба; або нумар тыпу _YYYXXX, YYYXXX_, YYY_XXX, дзе тры лічбы YYY і ХХХ аднолькавыя, а «_» любая лічба).
Праз ІССА. Асабісты кабінет надаецца 5 спроб выбару нумара.
Калі пры змене нумара праз ІССА. Асабісты кабінет не быў прапанаваны спіс з даступных для продажу нумароў (бо па зададзеных крытэрах свабодных нумароў няма), то такая спроба таксама залічваецца.
Калі 5 спроб зрасходавана, то ў ІССА. Асабісты кабінет будзе паведамленне Магчымасць змены нумара будзе даступная пасля (час.дата)", г.зн. праз суткі.
Пасля пераносу нумара life :), MTC у сетку A1 паслуга Змена нумара надаецца на агульных падставах (з выбарам нумара A1).
Паслуга Выбар нумара надаецца кліентам кампаніі (акрамя абанентаў тарыфаў з перадаплатай ).
Паслуга Змена нумара надаецца кліентам кампаніі (акрамя абанентаў тарыфнага плана Спадарожнікавы маніторынг і тарыфаў з перадаплатай )
Даведацца, які нумар свабодны для падключэння і змяніць яго можна адным са спосабаў:
- Асабісты кабінет;
- у цэнтрах продажу і абслугоўвання A1 на падставе дакумента, якi сведчыць асобу;
- у офісе афіцыйных павераных на падставе дакумента, які сведчыць асобу.