Смарт-гадзіннік Xiaomi Redmi Watch 2 Lite – са зніжкай па перадзаказе ў А1 | Архіў акцый | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Смарт-гадзіннік Xiaomi Redmi Watch 2 Lite – са зніжкай па перадзаказе ў А1

Апісанне акцыі

А1 аб'яўляе пра старт перадзаказу на новы смарт-гадзіннік брэнда Xiaomi – Redmi Watch 2 Lite. Усе жадаючыя стаць аднымі з першых пакупнікоў мадэлі, аформіўшы перадзаказ да 9 снежня, атрымаюць зніжку 20 рублёў.

 

Redmi Watch 2 Lite стане выдатным памочнікам для ўсіх аматараў актыўнага ладу жыцця: ён адсочвае штодзённую фізічную актыўнасць, а таксама падтрымлівае больш за 100 фітнес-рэжымаў для складання дакладных справаздач па выніках трэніровак.

 

Акрамя таго, смарт-гадзіннік атрымаў пазнавальны мінімалістычны дызайн, стылёвыя зменныя цыферблаты, а таксама выдатны каляровы экран, інфармацыя з якога выдатна счытваецца пры любым асвятленні.

 

Аформіць перадзаказ са зніжкай можна на мадэль у чорным колеры ў растэрміноўку да 24 месяцаў без пераплат усяго ад 7,45 рубля ў месяц, а таксама аднаразовым плацяжом за 179 рублёў.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.