Дні шопінгу ў А1: смартфоны vivo – са скідкай да 350 рублёў | Архіў акцый | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Дні шопінгу ў А1: смартфоны vivo – са скідкай да 350 рублёў

Апісанне акцыі

У А1 пачаліся дні восеньскага шопінгу! З 11 па 27 лістапада ў межах вялікага распродажу пакупнікі змогуць набыць смартфоны vivo V27 і vivo V27e са скідкай да 350 рублёў. Пры гэтым больш даступнымі дэвайсы сталі і ў растэрміноўку: цяпер іх можна купіць па зніжанай цане і ў беспрацэнтную растэрміноўку.

 

Галоўная перавага vivo V27 – гэта сістэма камер з флагманскім модулем Sony IMX766V і гібрыднай сістэмай стабілізацыі выявы, якая дазваляе рабіць яркія і выразныя фотаздымкі і відэаролікі з натуральнай колераперадачай нават ноччу. Аматараў сэлфі прылада парадуе сваёй франтальнай камерай у 50 Мп і разумнымі алгарытмамі апрацоўкі партрэтаў. А магутны 4-нм працэсар MediaTek Dimensity 7200 забяспечвае высокую хуткасць апрацоўкі дадзеных пры зніжаных энергазатратах.

 

vivo V27e аснашчаны працэсарам MediaTek Helio G99 і 6,62-цалёвым AMOLED-дысплэем з частатой абнаўлення 120 Гц. Асноўны фотамодуль смартфона мае раздзяленне 64 Мп, а франтальная камера – 32 Мп. Прылада атрымала сістэму аптычнай стабілізацыі выявы і сістэму падсветкі Aura.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы